Пад сценамі старажытных замкаў

Раздел Начальные классы
Класс -
Тип Конспекты
Автор
Дата
Формат docx
Изображения Нет
For-Teacher.ru - все для учителя
Поделитесь с коллегами:

Дзяржаўная установа адукацыі

"Сярэдняя школа №22 г.п. Балбасава"









Урок па Чалавек і свет

блок "Мая Радзіма Беларусь"

4 клас


Тэма: Пад сценамі старажытных замкаў














Настаўнік: Галава І.У.






2011



Чалавек і свет

"Мая Радзіма Беларусь"

4 КЛАС

ТЭМА: Пад сценамі сатаржытных замкаў

ТЫП: Вывучэнне новага матэрыялу.

МЭТА: вызначэнне ролі замкаў у старажытныя часы

ЗАДАЧЫ: Арганізаваць сітуацыі

  • для знаёмства з агульнымі ўяўленнямі аб старажытных замаках Беларусі, з галоўным прызначэннем гэтых магутных збудаванняў, іх знешнім выглядам і памерамі, а таксама сучасным становішчам замкаў;

  • для развіцця самастойнай ацэначнай дзейнасці;

  • для развіцця цікавасці да мінулага нашай краіны;

  • для пабуджэння да краязнаўчай і пошуковай работы

Стварыць умовы :

  • для развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў, навыкаў групавога ўзаемадзеяння.

  • для выхавання павагі да нашых далёкіх продкаў, якія сваімі рукамі ўзводзілі велічныя збудаванні, каб абараніць ад ворагаў свой край.

Ход урока

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап

Пакладіце на сваю далонь ўсё дрэннае, што з вамі здарылася, усе непрыемныя думкі, павярніцеся да акенца і дзьмухніце ўсё на вуліцу, а з вамі застануцца толькі добры настрой і прыемныя думкі. (МУЗЫКА)


  1. Этап актуалізацыі ведаў

    • Прапаную пачаць урок са слоў "Той, хто не ведае гісторыі сваіх продкаў, той не мае будучыні." Чаму так?

    • На працягу некалькіх урокаў мы знаёміліся з гісторыямі ўзнікнення гарадоў і зараз я прапаную абагульніць гэтыя веды.

      1. Праверка дамашняга задання.(у групах)

1 група З дапамогай стрэлак правільна суаднесці назвы гарадоў і даты

Мінск 862 г.

Тураў 980 г.

Полацк 1067 г.

Віцебск 974 г.

Гродна 1267 г.

Брэст 1142 г.

Гомель 1019 г.

Магілёў 1127 г.

2 група Перавесці гады ў стагоддзі.

Мінск - 1067 г. - XI ст.

Тураў - 980 г. - ?

Полацк - 862 г. - IX ст.

Віцебск - 974 г. - ?

Гродна - 1127 г. -?

Брэст - 1019 г. - ?

Гомель - 1142 г. - ?

Магілёў - 1267 г. - ?

3 група Вызначыць назвы гарадоў, якія паходзяць:


  • ад падання пра магілу Льва;(Магілёў)

  • ад імя князя; (Тураў

  • ад назвы пароды дрэва; (Брэст)

  • ад ваеннага назначэння.(Гродна)

  • ад назваў рэк (Полацк, Віцебск, Мінск, Гомель)

Дадатковае пытанне: Якія гарады ў наш час з'яўляюцца абласнымі цэнтрамі?

(Мінск, Віцебск, Гомель, Магілёў, Гродна, Брэст)

Пасля праверкі выстаўляюць балы ў ацэначныя лісты


  1. Паведамленне тэмы і задач урока.

Ззяе возера-люстэрка,

А над возерам стаiць

Замак грозны, замак хмуры;

Валы, бойнiцы вiдаць,

Непрытульна i панура

Сцены гэтыя глядзяць.

Я. Колас. З паэмы «Сымон-музыка»

- Як вы думаеце аб чым мы будзем з вамі гаварыць? (аб замках)

- А што вы ведаеце пра замкі?

- Пра што хацелі б даведацца на ўроку?

- Для гэтага мы будзем СЛУХАЦЬ

ЗАПАМІНАЦЬ

РАЗВАЖАЦЬ

РАБІЦЬ ВЫНІКІ

План:

  1. Прызначэнне замкаў.

  2. Лідскі і Крэўскі замкі

  3. Сынковіцкая царква і Гродзенскі замак.

  4. Замкі ў Міры, Несвіжы і Гальшанах.


  1. Этап вывучэння новага матэрыялу

-Чаму большасць замкаў узводзіася на межах краіны?

-Як вы лічаце , адкуль узнікла слова "замак"?

- Для чаго яго будавалі? - Якi ж выгляд меў замак? - Як вы сабе яго ўяўляеце? (Пабудаваны на гары, магутныя сцены, вежы, роў з вадой, мост, насыпаны вакол замка вал.) - Для чаго былi прызначаны вежы?

  • Разгледзьце, як выглядала ўнутраная частка замкавай вежы. Што ў ёй
размяшчалася? (У падзямеллi знаходзiлася турма, першы паверх - архiў цi пакой для варты, другi - пакой князя, вышэй - пакоi, дзе захоўвалiся прыпасы.) - Як вы думаеце, навошта столькi прыпасаў у замку?
  • Карыстаючыся малюнкамі на ст. 60 і 77 падручніка, дайце азначэнне паняццю "замак". Выкарыстайце ў ім наступныя галоўныя словы: "умацаванае збудаванне" і "працяглая аблона" . Таксама можна карыстацца тлумачальным слоўнікам.

Фізхвілінка

  • Малайцы.

  • Ну а зараз прапаную вам адправіцца ў падарожжа па замках.

  • Усталі. Збіраемся ў дарогу. Апранаемся. Абуваем абутак. Зашпільваем куртачкі. Надзелі капялюшы. Завязваем шарфы. На вуліцы мароз вышей паднялі каўнерыкі. І ідзем ў падарожжа.

  • Сядайце.

  • І першы прыпынак Лідскі замак.

  • Прапаную вам прачытаць першы абзац ст.78

  • Пра што вы даведаліся?

  • Цікавая і трагічная гісторыя звязана з крэўскім замкам.

  • Давайце паглядзім яе.

Iнсцэнiроўка гiсторыi, звязанай з Крэўскiм замкам. Крэўскi замак. Сядзiць князь Вiтаўт. Аўтар. Князь Ягайла, якi жадаў быць адзiным гаспадаром, падманам пасадзiў у падзямелле замка свайго брата - князя Вiтаўта. Да князя Ягайлы прыйшла жонка князя Вiтаўта разам са служанкай. Жонка Вiтаўта. Вялiкi князь! Дазволь мне наведаць мужа майго, князя Вiтаўта. Можа, i не давядзецца нам больш убачыцца. Князь Ягайла. Добра, дазваляю. Жонка Вiтаўта разам са служанкай уваходзяць у падзямелле да мужа. Жонка Вiтаўта. Вiтаю цябе, муж мой, вялiкi князь Вiтаўт. Я прыйшла, каб вызвалiць цябе з палону. Хутчэй пераапранайся ў адзенне маёй служанкi i ўцякайма адсюль. Аўтар. Калi вартаўнiкi ўбачылi падмену, яны забiлi верную служанку Алену. Ноч застала ўцекачоў каля невялiкай лясной вёскi, непадалёку ад Слонiма. Князь Вiтаўт з жонкай падыходзяць да вясковай хаты, каля якой стаяць селянiн з сялянкай. Князь Вiтаўт. Добры вечар вам, добрыя людзi! Дазвольце пераначаваць у вас. Сяляне. Калi ласка! Заходзьце ў хату, гасцямi будзеце! Аўтар. Настала ранiца. Князь Вiтаўт. Як мне аддзячыць вас? Прасiце ўсяго, чаго хочаце. Сяляне. Усё ў нас ёсць, дзякуй Богу. Зямля, лес, рака i кормяць, i апранаюць, i пояць нас. Толькi няма ў нас месца, дзе маглi б мы аддзячыць за ўсё гэта Богу, пакланiцца яму.

Князь Вiтаўт. Добра, будзе ў вас такое месца. Аўтар. I загадаў пабудаваць незвычайную царкву-крэпасць.

  • Вось яна. (Сынковіцкая царква-крэпасць, якая адначасова была храмам і абарончым збудаваннем) Гэта і ёсць наш наступны прыпынак.
  • Якія дэталі будынка Сынковіцкай царквы даюць падставы сцвярджаць, што гэта быў адначасова храм і крэпасць.
  • Па загадзе Вітаўта быў пабудаваны таксама каменны замак ў Гродне. Каб бліжэй з ім пазнаёміцца прапаную вам прачытаць рубрыку "Цікава ведаць" стар.81
  • Пералічыце гістарычных аслб, пры якіх узводзіўся і перабудоўваўся

Гродзенскі замак? (Вітаўт,Стэфан Баторый)

  • Як вы разумееце слова "экспанат"?

  • Якое паняцце больш важнае - экспанат або музей? Чаму?


  • На апошнім прыпынку мы даведаемся пра замкі у Міры, Несвіжы і Гальшанах.


  • Для гэтага я прапаную вам наступнае заданне.


  • Кожнай группе прапануецца рассказаць пра адзин з гэтых замкаў. Вы можаце карыстацца тэкстам з падруніка або з карткі. (кожная група выцягвае картку)


  1. Замацаване

    • Пры выкананні наступнага задання я прапаную вам праверыць свае веды. Заданне наступнае. Пры выкананні дадзеных заданняў трэба праявіць самастойнасць.

      1. Падпісаць часткі замка.


  1. Запісаць, што размяшчалася ў замкавай вежы.


  • А цяпер праверце свае адказы. Адзначце свой вынік у ацэначным лісце.

Падлічыце колькасць балаў.

Зараз можам адказаць на пытанне Чаму большасць замкаў

узводзілася на межах краіны? Каб стрымаць націск ворагаў. Большасць замкаў пабудавана ў заходняй частцы Беларусі. Найбольш небяспечнымі ворагамі былі крыжакі, якія наступалі з захаду.


  1. Этап паведамленя дамашняга задання

На адзнаку "6" ст.76 - 82 прачытаць, адк на пыт 1,2

На адзнаку "8" " ст.76 - 82 прачытаць, адк на пыт 3,4

На адзнаку "10" я прапаную вам падрыхтаваць невялікае паведамленне пра замак.


  1. Этап падвядзення вынікаў. Рэфлексія.

    • Дапоўніць сказы.

    • Я не ведаў…Зараз я ведаю…

    • У мяне атрымалась…

    • Мне захацелась…

    • Было цяжка…

    • Дзякую вам. Жадаю поспехаў.


© 2010-2022